Перайсці да зместу

Смілавіцкая мячэць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мячэць
Смілавіцкая мячэць
Смілавіцкая мячэць
Смілавіцкая мячэць
53°44′06″ пн. ш. 28°00′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Смілавічы
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Дата пабудовы 1996 год
Map

Смілавіцкая мячэць — мячэць у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Пасяліліся татары ў Смілавічах больш за 600 гадоў таму. Першая вядомая мячэць у мястэчку дзейнічала ў 1880-х гадах. У 1930 годзе была разбурана[1]. Новая мячэць была адкрыта ў 1996 годзе. Была пабудавана намаганнямі Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, выхадца са Смілавічаў, вядомага грамадскага і навуковага дзеяча, былога намесніка муфтыя мусульманаў Беларусі[2].

Будынак пабудаваны з белай цэглы, які вянчае купал з паўмесяцам[3]. На сценах мячэці напісаны цытаты з Карана на арабскай мове.

Сучасная татарская абшчына ў Смілавічах налічвае больш за сто сем’яў.

  • Руслан Абу Ахмад[4].

Зноскі